Урад Расіі ўключыў павараную соль у спіс санкцыйных прадуктаў, на якія распаўсюджваецца забарона на пастаўкі з краін, якія падтрымалі антырасійскія санкцыі.
«Соль (уключаючы соль сталовую і дэнатураваную) і хларыд натрыю чысты», — гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расіі.
Абмежаванне набудзе моц 1 лістапада гэтага года.
Расія знаходзіцца на 14-м месцы ў свеце па валавай здабычы солі.
Па дадзеных Федэральнай мытнай службы, у 2015 годзе Расія імпартавала 1,7 мільёна тон солі, а на экспарт адправіла 54,8 тысячы тон. Асноўнымі пастаўшчыкамі солі сталі Украіна, Беларусь, Казахстан, Турцыя, Нідэрланды, Данія і Швейцарыя.
У снежні 2015 года Расспажыўнагляд увёў забарону на пастаўкі солі, вырабленай у Турцыі, а ў студзені таго ж года — на прадукцыю ўкраінскай «Арцемсолі».