Здарэнні11

У Кобрынскім раёне паляўнічы выпадкова застрэліў таварыша

У Кобрынскім раёне падчас палявання загінуў мужчына, паведаміў начальнік Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Крываблоцкі.

Няшчасны выпадак адбыўся каля поўначы 12 верасня. Група з пяці чалавек паблізу вёскі Плянта палявала ў кукурузным полі на дзіка. Мужчына 1959 года нараджэння без папярэджання зняўся з адведзенага яму нумара для стральбы, выйшаў з бяспечнай зоны і стрэліў са стрэльбы карцеччу ў жывёл, якія прабягалі міма. Да таго ж, ён параніў і свайго 35-гадовага таварыша, шрот трапіў яму ў вобласць сэрца. Паляўнічыя на сваім транспарце паспяшаліся адвезці пацярпелага ў бальніцу, але па дарозе ён памёр. Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку.

За апошні час у Брэсцкай вобласці гэта ўжо трэцяя падобная трагедыя. Дзмітрый Крываблоцкі звярнуўся да паляўнічых з просьбай дасканала вывучаць правілы бяспечных паводзін і няўхільна іх выконваць.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць