Больш за тыдзень Пінск бударажаць чуткі пра забойства маці нованароджанага дзіцяці. Па версіі пінчукоў, шматдзетная сям'я пражывала ў адным з раёнаў новабудоўляў горада. Жанчына ў чарговы раз зацяжарыла, чаго нельга было схаваць. Суседзі заўважылі пасляродавы стан маці, але дзіця так і не ўбачылі і забілі трывогу.

Як паведамляе «Медыя-Палессе», з пачатку з'яўлення гэтых чутак афіцыйныя асобы адмаўляліся даваць каментары. 12 верасня начальнік Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ліра патлумачыў сітуацыю:

— У дадзены момант у вытворчасці нашага аддзела ёсць матэрыял і праводзіцца праверка па факце выяўлення трупа нованароджанага дзіцяці. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскія. Выяўлена жанчына, якая нарадзіла гэтае дзіця. Гэта маладая шматдзетная пінчанка, у яе ёсць муж. Цела дзіцяці было закапана на тэрыторыі адной з вёсак Пінскага раёна. Нашымі супрацоўнікамі вывучаныя ўсе абставіны гэтага здарэння. Далейшыя высновы будуць залежаць ад вынікаў экспертыз. Следствам разглядаюцца розныя версіі: ад крымінальнага аборту, забойства нованароджанага да самаадвольных родаў і ўнутрычэраўнай смерці (далей людзі маглі спалохацца чагосьці і паспрабавалі схаваць нараджэнне дзіцяці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0