Афарызмы беларускіх пісьменнікаў з'явяцца на светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі ў НББ.

Мінчане і госці сталіцы 14 і 15 верасня напярэдадні і ў дзень святкавання Дня бібліятэк змогуць прачытаць цытаты вядомых людзей у беларускай гісторыі пра кнігу і значнасць чытання на вонкавым электронным светлавым табло будынка Нацыянальнай бібліятэкі: «Добрая кніга заўсёды з'яўляецца лепшым сябрам у жыцці» (Максім Танк), «Ну, з чым, скажы, з якой каханкай магу я кніжку параўнаць?» (Пятрусь Броўка), «Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца» (Янка Купала), «З маленства люблю кнігу. Чытаць — гэта і праца, і свята» (Янка Брыль), «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» (Францыск Скарына), «ККнігі жывуць да тых часін, пакуль іх не толькі чытаюць, але і перачытваюць.» (Якуб Колас).

Усе выказванні будуць выкананыя ў форме графічных выяў. Іх можна будзе назіраць на электронным светлавым табло з 20.00 да поўначы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?