Лядовы палац у Бабруйску рыхтуецца да размарожвання лёду. Прастой мяркуецца да верасня. Нагадаем, што адкрыццё «Бабруйск‑Арэны» 31 траўня суправаджалася вялікай помпай.

Афіцыйнай заявы аб закрыцці катка пакуль няма. Гарадскія газеты нават паведамляюць пра адкрыццё з 10 чэрвеня новага аўтобуснага маршруту «Вакзал—Лядовы палац». Аднак персанал «Бабруйск‑Арэны» ўжо ў курсе, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на «Бюлетэнь‑онлайн».

Версія, якую высоўваюць самі працаўнікі «Бабруйск‑Арэны», гучыць так: на вуліцы горача, і халадзільныя ўстаноўкі не спраўляюцца лёд выпрацоўваць.

Аднак чуткі пра вялікія недаробкі ў Лядовым трымаюцца ў горадзе з дня пампезнага адкрыцця спартовага будынка, якое адбылося на паўтара года раней за разлічаны будаўнікамі тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0