Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта назваў кіраўніка МЗС Люксембурга Жана Асельборна несур'ёзным палітыкам у адказ на заклікі выключыць Венгрыю з Еўрасаюза.

«Жан Асельборн выказаў вельмі сур'ёзную абразу ў адрас Венгрыі і венгерскіх грамадзян. Мне здаецца, што яго вельмі засмучае цяперашняя сітуацыя ў Еўропе і вельмі засмучае той факт, што ён сам даўно выключыў сябе з ліку тых палітыкаў, якіх можна ўспрымаць сур'ёзна», — заявіў Сіярта.

Член венгерскага парламента ад кіруючай партыі «Фідэс» Георгій Шопфлін заявіў, што лічыць выказванні Асельборна «недарэчным папулізмам».

«Прапанова выключыць Венгрыю з Еўрапейскага саюза проста глупства, і Асельборн павінен гэта ведаць. Ён ужо даўно працуе кіраўніком МЗС і таму павінен быць знаёмы з правіламі Еўрасаюза», — сказаў Шопфлін.

Раней у аўторак кіраўнік МЗС Люксембурга заклікаў выключыць Венгрыю з Еўрасаюза, абвінаваціўшы Будапешт у «масавых парушэннях» фундаментальных каштоўнасцяў ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?