Віталь Таўстыга. Фота: vybory2016.by

Віталь Таўстыга. Фота: vybory2016.by

Перамогу (61,5%) аддалі цяперашняму дэпутату Аляксандру Сягодніку, які да раёна не мае ніякага дачынення. Назіральнікі адзначалі, што ў рэальнасці за Таўстыгу як за «свайго хлопца» галасавалі нашмат больш людзей. На многіх участках ён перамагаў у асноўны дзень галасавання.

Віталь не здзіўлены падтрымкай насельніцтва: «Я ж сам ваўкавыскі, тут усе адзін аднаго ведаюць».

Мы запыталіся ў экс-кандыдата, ці збіраецца ён працягваць палітычную кар’еру. Дарэчы, для яго гэта была першая спроба сябе ў палітыцы.

«Хацеў штосьці змяніць, дапамагчы, наладзіць крыху, — распавёў Віталь Таўстыга. — Найперш я гаварыў пра гарадскія, лакальныя праблемы. Але пройгрыш ёсць пройгрыш, трэба было лепш рыхтавацца. Далей у палітыку прабівацца не буду, гэта пустое марнаванне часу».

Каментаваць справядлівасць гэтых выбараў Віталь па тэлефоне не захацеў.

Экс-кандыдат займаецца прадпрымальніцтвам, юрыдычнай дзейнасцю. Яго хобі — фатаграфаванне вяселляў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?