Найбуйнейшы вытворца смартфонаў у свеце кампанія Samsung абвясціла аб выпуску абнаўлення праграмнага забеспячэння, якое дазволіць карыстальнікам у Паўднёвай Карэі зноў без боязі уключыць свае новенькія Samsung Galaxy Note 7.

AFP

2 верасня Samsung прыпыніла продажы сваёй новай мадэлі смартфонаў Galaxy Note 7, якая выйшла на рынак у жніўні. Акрамя таго, кампанія паведаміла аб адклiканнi за 2,5 млн раней прададзеных прылад.

Прычынай сталі выпадкі ўзгарання акумулятараў пры зарадцы. Усяго было выяўлена 35 смартфонаў з няспраўнасцю акумулятара.

Абнаўленне закліканае засцерагчы карыстальнікаў, якія пакуль не могуць ці не хочуць вяртаць свае прылады, — яно дазволіць акумулятару Galaxy Note 7 зараджацца толькі да 60%, такім чынам прадухіляючы перагрэў.

Абнаўленне выйдзе 20 верасня ў Паўднёвай Карэі. Калі яно стане даступнае ўладальнікам смартфонаў Samsung па ўсім свеце, невядома.

9 верасня ўлады ЗША папрасілі сваіх грамадзян не карыстацца Samsung Galaxy Note 7. Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША забараніла гэтыя смартфоны на борце самалётаў. Так жа паступілі авіякампаніі некаторых іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?