Паводле вынікаў дасьледаваньня, праведзенага Эўракамісіяй, сярэдняя аплата за гадзіну працы ў краінах Эўрасаюзу складае 20,35 эўра.

Найвышэйшая пагадзінная аплата ў Швэцыі – 32,16 эўра, у Даніі – 31,16 эўра, Люксэмбургу – 31,98 эўра.

Аўтсайдэрам у краінах Эўрасаюзу зьўляецца Баўгарыя. Тут сярэдні заробак у гадзіну складае €1,65, у Румыніі – €2,68, у Латвіі – €3,41.

Што да Беларусі, то сярэдняя пагадзінная аплата тут складае €1,38 (гэта пры саракагадзінным рабочым тыдні і 23 днях у месяц. У красавіку сярэдні налічаны заробак у Беларусі склаў 836 тыс 890 рублёў).

Ул. інф. і паводле novonews.lv

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0