У панядзелак, 12 верасня, у Львове невядомыя размалявалі аўтамабіль з беларускімі нумарамі з георгіеўскай стужкай у салоне.

Аўтамабіль Hyundai стаяў прыпаркаваны каля гатэля «Дэліс» на вул. Франка, піша nv.ua.

Львавяне заўважылі, што ўсярэдзіне салона прычэпленая георгіеўская стужка, што выклікала мноства абурэння і абмеркавання ў сацсетках. Праз некаторы час аўтамабіль размалявалі сіне-жоўтай фарбай з патрыятычнымі лозунгамі.

Пазней высветлілася, што уладальніца аўтамабіля — грамадзянка Беларусі. Жанчына патлумачыла, што стужка ўжо больш за 10 гадоў вісіць у яе машыне, і яна пра яе зусім забылася.

Беларуска выбачылася перад львавянамі, аднак напісала заяву ў паліцыю аб пашкоджанні маёмасці. Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку па гэтым факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0