Дзяржаўтаінспекцыя Мінска апублікавала спіс месцаў, дзе будуць устаноўлены мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму да канца бягучага месяца, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

З мэтай няўхільнага выканання ўстаноўленых хуткасных абмежаванняў у аварыйна небяспечных месцах і месцах канцэнтрацыі ДТЗ на тэрыторыі горада Мінска мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму будуць працаваць:

18, 21, 27, 30 верасня — па вул. Кальварыйскай, 27 (абмежаванне максімальнай хуткасці — 60 км/г);

15, 17, 23, 25 верасня — на скрыжаванні прасп. Пераможцаў з вул. Гвардзейскай (60 км/г);

13, 17, 19, 21, 26, 28 верасня — па прасп. Незалежнасці, 156 (80 км/г);

15, 16, 20, 24, 26, 29 верасня — па прасп. Незалежнасці, 99 (60 км/г);

14, 16, 18, 21, 22, 25, 27, 30 верасня — па прасп. Дзяржынскага, 106 (60 км/г);

13, 16, 19, 22, 25, 28, 30 верасня — па Партызанскім праспекце, 147 (60 км/г);

13, 19, 22, 28 верасня — па вул. Прытыцкага, 106 (60 км/г);

14, 17, 23, 26 верасня — па вул. Леніна, 21 (60 км/г);

14, 18, 20, 23, 27, 29 верасня — па вул. Прытыцкага, 60, к.5 (60 км/г);

15, 20, 24, 29 верасня па вул. Брыля, 21 (60 км/г).

Усе мабільныя спідкамы будуць працаваць з 21.00 да 3.00.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў выконваць хуткасныя абмежаванні, берагчы сваё жыццё і здароўе, падкрэслілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0