uefa.com

uefa.com

Два матчы скончыліся з разгромным лікам. «Барселона» разграміла «Сэлтык» 7:0.

Ліянель Месі вызначыўся хет-трыкам, у Луіса Суарэса дубль. Яшчэ галы на рахунку Неймара і Ін'есты. Першы мяч быў забіты на 3-й хвіліне, апошні на 88-й. Пяць галоў шатландцы атрымалі ў другім тайме.

«Сэлтык», дарэчы, выбіў з ЛЧ «Астану», якая ў сваю чаргу, выбіла з Лігі Еўропы БАТЭ. Не заблыталіся?

Іншы разгром здарыўся ў гульні «Баварыя» — «Растоў» — 5:0. Каманда Цімафея Калачова, якую назвалі сенсацыяй адбору, у Мюнхене была проста бездапаможная.

Астатнія вынікі: «Базэль» — «Лудагорац» — 1:1, «Бенфіка» — «Бешыкташ» — 1:1, ПСЖ — «Арсенал» — 1:1. «Дынама» Кіеў — «Напалі» — 1:2, ПСВ — «Атлетыка» — 0:1.

Матч «Манстэстэр Сіці» — «Барусія» Мёнхенгладбах быў перанесены на сёння, бо ўчора здарылася моцная залева.

***

Сёння таксама згуляюць яшчэ восем матчаў, у тым ліку ЦСКА — «Баер», «Бруге» — «Лестэр», «Легія» — «Барусія», «Рэал» — Спортынг» ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0