Былы прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні медыцынскага цэнтра «Шыба» (Тэль а-Шомэра). Яго стан ацэньваецца дактарамі як стабільна цяжкі, паведамляюць прэс-службы «Шыбы» і Перэса.

Reuters.com

Reuters.com

Мяркуючы па наяўных дадзеных, кровазліццё ў мозг спынілася, але Перэс знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Позна ўвечары 13 верасьня генэральны дырэктар «Шыбы» прафесар Іцхак Крайс заявіў: «Дзевяты прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс перанёс цяжкі інсульт, які суправаджаецца масіраваным унутраным кровазліццём. Шымон Перэс падлучаны да апарата штучнага дыхання. У бліжэйшыя гадзіны будзе праведзена дадатковая ацэнка сітуацыі».

Сын Перэса, Хемі Перэс сказаў: «У бліжэйшыя гадзіны нам трэба будзе прыняць няпростыя рашэнні. Мы дзякуем усім, хто падтрымлівае нас у гэтыя няпростыя часы».

На думку каментатараў, урачам і сям'і Шымона Перэса трэба будзе прыняць рашэнне, ці праводзіць аперацыю або абмежавацца медыкаментозным умяшаннем.

Шымон Перэс нарадзіўся ў 1923 г. у беларускім Вішневе (сёння — Валожынскі раён). Яго палітычная кар'ера налічвае 70 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?