Беларуская партыя «Зялёныя» не прызнала вынікі выбараў.

«Мы заяўляем аб сваім непрызнанні вынікаў гэтых выбараў і заклікаем назіральнікаў, міжнародныя арганізацыі і сусветную супольнасць даць аб'ектыўную ацэнку таму, што адбылося», — гаворыцца ў заяве партыі.

«Зялёныя» мелі пяцёх кандыдатаў у дэпутаты. Як гаворыцца ў заяве, удзел у выбарах не сьведчыць пра іх легітымізацыю:

«Наадварот, мы ставілі сваёй мэтай дэманстрацыю фактаў падману, выкрыццё шоу несправядлівасці і прыніжэння грамадзян, якое праводзіцца ў Беларусі пад назвай «выбары».

«Мы не разлічвалі на тое, што выбары стануць адкрытымі, дэмакратычнымі і справядлівымі, паколькі ўлады не стварылі для гэтага ніякіх умоў, нішто не паказвала на кардынальныя перамены», — кажуць «Зялёныя».

Паводле заявы, важнай мэтай удзелу «зялёных» у выбарах было «прыцягненне ўвагі да праблемы будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі».

«Мы заяўлялі і заяўляем, што гэты небяспечны і эканамічна нявыгадны для Беларусі праект павінен быць спынены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?