Учора кампанія Apple выпусціла аперацыйную сістэму iOS 10. З абнаўленнем вярнуўся стары «глюк»: пры наборы нумара зноў стала немагчыма хутка атрымаць плюс.

Каб набраць нумар аднаго з беларускіх аператараў, трэба альбо пачаць яго з знака «8», альбо набраць «+375». Як раз з плюсам выявіліся праблемы: калі ў iOS 10 заціснуць кнопку «0», з'яўляецца чамусьці не «+», а «0+».

Такі ж «глюк» ужо заўважалі ў iOS 7 у 2013 годзе. У наступных версіях сістэмы гэтая памылка была выпраўленая, а ў рэлізнай версіі iOS 10 па нейкай прычыне вярнулася.

З гэтай сітуацыі ёсць некалькі выйсцяў. Можна проста набіраць нумары праз «8». Можна набіраць «0+» і працягваць нумар, а пасля ўсталяваць курсор перад плюсам і выдаліць нуль. Працуе і стары спосаб барацьбы ў лішнім сімвалам: заціснуць нуль, не адпускаючы, хутка выдаліць першы знак, а пасля дачакацца з'яўлення плюсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?