З 25 верасня адбудзецца павелічэнне абаненцкай платы, кошту выходнага галасавога трафіку некаторых тарыфных планаў, пакетаў мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, міжнародных званкоў, роўмінгу, адначасовых узносаў, а таксама спецыяльных і дадатковых паслуг, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Кошт выходных хвілін на большасці тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб застанецца нязменным, а на тарыфных планах «Прывітанне, гарадок», «Прывітанне, землякі», «Наш гарадок», «Вам грошы», «Сувязь без абавязацельстваў» у шэрагу тарыфных зон адбудзецца істотнае зніжэнне кошту званкоў у іншыя сеткі.

З 1 кастрычніка на значнай частцы тарыфных планаў для юрыдычных асоб, якія раней прадугледжвалі малыя аб'ёмы паслуг, уключаных у абаненцкую плату, будуць павялічаны пакеты нутрасеткавых хвілін і трафіку перадачы дадзеных.

Таксама будзе зменена працягласць перыяду платнага спынення абавязацельстваў па абслугоўванні абаненцкага нумара.

Без змен захаваюцца памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, абаненцкая плата тарыфных планаў фіксаванага інтэрнэту, кошт мегабайта тарыфнага плану, у тым ліку звыш трафіку, уключанага ў тарыфны план або пакет мабільнага інтэрнэту.

Абноўленыя цэнавыя прапановы па тарыфных планах velcom будуць апублікаваныя ў адпаведных раздзелах сайтаў www.velcom.by і www.privet.by з 25 верасня і з 1 кастрычніка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0