Reuters.com

Reuters.com

Кіраўнік Федэрацыі футбола Славеніі Аляксандр Чэферын абраны прэзідэнтам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) на пазачарговым кангрэсе арганізацыі ў Афінах.

На гэту пасаду таксама прэтэндаваў прэзідэнт Каралеўскага футбольнага саюза Галандыі Майкл ван Праг. У ходзе галасавання ён набраў 13 галасоў, у той час як Чэферын - 42 галасы.

Новы прэзідэнт абраны на 2,5 года да наступнага кангрэса.

Чэферын, які ніколі не працаваў у выканаўчым камітэце УЕФА, стане сёмым прэзідэнтам за 62-гадовую гісторыю саюза.

«Мая маленькая і прыгожая Славенія вельмі ганарыцца гэтым, і я спадзяюся, што аднойчы вы таксама будзеце мной вельмі ганарыцца», — цытуе Асашыэйтэд прэс выступ Чэферына перад дэлегатамі УЕФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?