15 верасня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўночны слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 9°С, у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да 0 — -2°С; максімальная днём +15.. + 21°С, па паўднёвым захадзе да +22.. + 24°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак захаваецца халаднаватае надвор'е.

16 верасня надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага ціску, на паўночным усходзе будзе адчувацца ўплыў малаактыўны атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з поўначы Еўропы. Месцамі па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер поўнач-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°С; максімальная днём +13.. + 20°С, па паўднёвым захадзе максімум тэмператур складзе +21.. + 24°С.

17 верасня надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў прахалоднай паветранай масе. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер паўночны слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 12°С, месцамі па паўночным усходзе яна панізіцца да +2.. + 4°С; максімальная днём +12.. + 19°С, па паўднёвым захадзе +20.. + 22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?