У гандлёвым цэнтры ALL на Даўгінаўскім тракце адкрылася Школа вядзьмарства і чараўніцтва для аматараў кніг і фільмаў пра Гары Потэра — маладога чараўніка, які змагаўся са злом.

«Напярэдадні прэзентацыі рускага перакладу 8-й кнігі пра Гары Потэра мы стварылі сваю Школу вядзьмарства і чараўніцтва. Да дня нараджэння гандлёвага цэнтра ALL мы вырашылі паднесці падарунак усім потэраманам. Мы чакаем у госці як дзяцей, так і іх маладых бацькоў — бо ў Беларусі вырасла ўжо два пакаленні людзей, закаханых у чароўны свет Роўлінг, — кажа Вольга Цішкевіч, спецыяліст па маркетынгу кампаніі «А-100 Дэвелапмент», кіруючай гандлёвым цэнтрам. — Мы плануем «прыняць» у нашу Школу каля 50 тысяч «вучняў» — паводле папярэдніх падлікаў, менавіта столькі людзей наведае яе да канца лістапада. Тут таксама будуць адбывацца сустрэчы потэраманаў — так што рыхтуйцеся. Думаю, яны будуць цікавыя не толькі фанатам кнігі, але і ўсім тым, хто хоча трохі пацешыцца ўсёй сям'ёй або зноў адчуць сябе дзіцем».

Унутры «школы» знаходзяцца 8 актыўнасцяў, у кожнай з якіх можна ўбачыць знаёмых персанажаў і папрактыкавацца ў магічных мастацтвах.

Уваход будзе бясплатным, акрамя ўваходу ў «Пакой белай магіі», дзе наведвальнікі адчуюць мінусовы холад і будуць уражаныя экспазіцыямі ўнутры:

Дырэктар Хогвартса — прафесар Дамблдар.

Дырэктар Хогвартса — прафесар Дамблдар.

Эльф Добі.

Эльф Добі.

Цана ўваходу ў ледзяны пакой — 3 рублі. Астатняе наведвальнікі змогуць паназіраць абсалютна бясплатна. Купляючы квіток у «Пакой белай магіі», наведвальнікі таксама атрымліваюць магчымасць выйграць спецыяльны прыз — кожны госць ледзянога пакоя становіцца ўдзельнікам розыгрышу падарожжа ў Лондан у Музей Гары Потэра.

Усё ў «школе» выканана ў стылістыцы фільма і кнігі пра чараўніка Гары Потэра:

Камора, у якой жыў Гары Потэр у сям'і Дурсляў. У кожнага наведвальніка будзе магчымасць сфатаграфавацца ў ёй.

Камора, у якой жыў Гары Потэр у сям'і Дурсляў. У кожнага наведвальніка будзе магчымасць сфатаграфавацца ў ёй.

Школа вядзьмарства і чараўніцтва, па словах арганізатараў, самы маштабны праект. Падобныя атракцыёны ёсць у многіх гарадах свету — ад Лондана да Лос-Анджэлеса. Штогод іх наведваюць мільёны фанатаў кнігі. У Мінску падобнага інтэрактыву не было за ўсе 20 гадоў ад старту патэрыяны.

Патрапіць на выставу будзе магчыма да 30 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?