Раман Гофман узначаліў легендарную сёмую танкавую брыгаду ЦАХАЛа (Арміі абароны Ізраіля), напісаў у фэйсбуку Яўген Браставіцкі.

Раман родам з Мазыра, у 1995 годзе прызваўся ў танкавыя войскі, прайшоў шлях ад радавога да палкоўніка. Браў удзел у баявых дзеяннях у Паўднёвым Ліване, у аперацыі «Ахоўная сцяна», у Другой Ліванскай вайне, а таксама ў чатырох аперацыях у сектары Газа.

Займаў пасады камандзіра танка, камандзіра танкавага аддзялення, камандзіра ўзвода. Узначальваў танкавы аддзел у цэнтры агнявой падрыхтоўкі. Перад апошняй пасадай — камандаваннем тэрытарыяльнай брыгадай «Эцыён» — ён узначальваў 75-ы танкавы батальён, які ўваходзіць у сёмую брыгаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0