У Эстоніі пад Хаапсалу знойдзены труп Мікалая Таранкова, якога лічаць лідарам злачыннага свету краіны. Пра гэта паведамляе Лента.ру са спасылкай на ERR.

Па інфармацыі выдання, звесткі аб забойстве пацвердзілі ў праваахоўных органах. «Труп 63-гадовага Мікалая Таранкова быў знойдзены каля 14-й гадзіны ў Ляанэ», — сказала кіраўніца Цэнтральнай крымінальнай паліцыі Крыста Аас. Яна паведаміла, што яго цела з траўмай галавы знайшлі ў прыпаркаваным у лесе аўтамабілі.

Пры гэтым, як менавіта быў забіты Таранкоў, вартавыя парадку не паведамляюць.

Ананімная крыніца распавяла ERR, што забойства Таранкова не было нечаканасцю. Паводле яго слоў, пазіцыі завадатара злачыннай супольнасці ў апошні час саслаблі. «І хтосьці вырашыў гэтым скарыстацца. Цяпер ідзе перадзел сфер уплыву», — дадаў суразмоўца выдання.

Таранкоў, ураджэнец Магілёва, пераехаў у Эстонію ў 1973 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0