У тым ліку перанесеная з аўторка з прычыны залевы гульня «Манчэстэр Сіці» — «Барусія» Мёнхенгладбах. Тут англійскі клуб разграміў немцаў — 4:0. Хет-трык у Серхіа Агуэра, гол у Іхеаначэ.

«Лестэр», які стаў не толькі адкрыццём англійскай прэм’ер-лігі, але і ўвогуле еўрапейскага клубнага футбола ў мінулым сезоне, упэўнена разабраўся ў гасцях з «Бруге» — 3:0 (Олбрайтан, 5, Марэз, 29, 61-пен.).

«Лестэр» у Лізе чэмпіёнаў пакуль пачуваецца больш упэўнена, чым у новым сезоне прэм'ер-лігі, дзе ў клуба пасля 4 тураў 4 балы. AFP

«Лестэр» у Лізе чэмпіёнаў пакуль пачуваецца больш упэўнена, чым у новым сезоне прэм'ер-лігі, дзе ў клуба пасля 4 тураў 4 балы. AFP

У гэтай жа групе «Порту» і «Капенгаген» згулялі ўнічыю — 1:1.

Дортмундская «Барусія» разграміла ў гасцях варшаўскую «Легію» — 6:0.

Палякі 20 гадоў не гулялі ў групавым раўндзе і вось такое расчараванне для заўзятараў.

Сенсацыя ледзь не грымнула ў Мадрыдзе, але «Рэал» спачатку высілкамі Крышціяну Раналду здолеў зраўняць лік са «Спортынгам», а потым вырваў перамогу — 2:1 (Марата, 90+5).

Іншыя вынікі: ЦСКА — Баер — 2:2, Тотэнхем — Манака — 1:2;

Ювентус — Севілья — 0:0, Ліён — Дынама Заграб — 3:0, 

Матчы 2-га тура пройдуць праз два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0