Бронемашына, распрацаваная кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс», прызначана для вядзення разведкі і суправаджэння калон, а пры ўсталёўцы дадатковага ўзбраення - у якасці штурмавой.

vestnik-rm.ru

vestnik-rm.ru

Браня «Віціма» забяспечвае кругавую абарону ад куль калібру 7,62 мм на дыстанцыі 10 м. Корпус здольны вытрымаць падрыў пад дном ручной гранаты Ф-1 або РГА, а таксама выбуховага прыстасавання магутнасцю 0,5 кг у тратылавым эквіваленце.

«Віцім» — поўнапрывадны, колавая формула 4x4. Маса — 6000 кг, грузападымальнасць — 1000 кг.

Максімальная хуткасць браневіка складае 125 км/г. «Віцім» можа плаваць з хуткасцю 5 км/г. Запас ходу — 800 км.

vestnik-rm.ru

vestnik-rm.ru

Бронеаўтамабіль разлічаны на эксплуатацыю пры тэмпературы паветра ад мінус 50°C да плюс 50°C. На «Віціме» можа мантавацца разнастайнае ўзбраенне: ад кулямётаў і гранатамётаў да супрацьтанкавых ракетных комплексаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?