16 верасня ноччу па Віцебскай вобласці, днём месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 11°С, месцамі +2.. + 4°С, максімальная днём +14.. + 20°С, па паўднёвым захадзе +21.. + 24°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

17-18 верасня надвор'е будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў прахалоднай паветранай масе. Істотных ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай месцамі туман.

Тэмпература паветра: 17 верасня мінімальная ноччу +3.. + 10°С, максімальная днём +12.. + 19°С, па паўднёвым захадзе +20.. + 22°С; 18 верасня мінімальная ноччу +2.. + 9°С, на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0..- 2°С, максімальная днём +12.. + 19°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?