Літаратура1212

«Хронікі Нарніі» выйшлі па-беларуску — 17 верасня ў Акадэмкнізе старт продажаў

«Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак у 12:00.

17 верасня, у суботу, а 12.00 адбудзецца прэзэнтацыя і старт продажаў кнігі «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка».

У дзень прэзэнтацыі дзейнічаюць спецыяльныя цэны на кнігу.

Больш за тое, кожны, хто набудзе кнігу ў гэты дзень, атрымае падарунак ад ініцыятараў выдання.

Там жа, у «Акадэмкнізе», будзе праходзіць аўтограф-сесія перакладніцы першай часткі «Хронік» Надзеі Кім.

Прыходзіць у кнігарню ў суботу, 17 верасня, можна на працягу ўсяго дня — з 12:00 да 17:00. Калі не ўдасцца — можна замовіць кнігу наўпрост праз сайт narnia.by.

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (аўтар трылогіі «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

Серыя з сямі кніг пра Нарнію мае вялікую папулярнасць ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў на 41 мове. Цяпер знакамітыя «Хронікі Нарніі» выходзяць і па-беларуску. «Пляменнік чараўніка» — першая кніга з серыі.

Кніга выйшла з малюнкамі Паўліны Бэйнс, якімі было аздоблена самае першае арыгінальнае выданне «Хронік».

Паводле ініцыятараў выдання, Аляксея Шэіна і Андрэя Кіма, да друку рыхтуецца другі том серыі: знакамітая кніга «Леў, Вядзьмарка і гардэроб».

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

Як выгадна купіць машыну на аўкцыёне ў Еўропе без пасярэднікаў — расказваем16

Маладыя бацькі ў 100 гадоў. У пары галапагоскіх чарапах упершыню нарадзіліся дзеці

Трамп пракаментаваў падзенне фондавага рынку з-за ўвядзення пошлін4

Еўрапейскі ўніверсітэт залічыў першага студэнта — штучны інтэлект

Мора на майскія: дзе адпачыць і колькі будзе каштаваць2

«Прыехала, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар». Беларуску са статусам уцекача не пусцілі ва Украіну без візы8

На Ліманскім напрамку ва Украіне абвастраецца сітуацыя1

Журналісты высветлілі, як рэдактара Atlantic дадалі ў чат аб ударах па Емене. Яго зблыталі з чыноўнікам Трампа2

«Традыцыйная жонка» — модны рух, якім захапілася моладзь44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць