Стадыён «Дынама» ў Мінску адкрыецца пасля рэканструкцыі ў 2017 годзе, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін падчас наведвання аб'ектаў стадыёна.

«Рэканструкцыю стадыёна «Дынама» мы ацэньваем як добра арганізаваную і эфектыўную. Самае галоўнае — ёсць крыніца фінансавання. Часам у нас тэрміны будаўніцтва зацягваюцца ў першую чаргу з прычыны недастатковасці або адсутнасці фінансавання, тут ідзе спраўнае фінансаванне, добра арганізавана работа будтрэста №1», — адзначыў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм'ер лічыць важным захаваць у цэнтры горада сучасную спартыўную пляцоўку з лёгкаатлетычным манежам і футбольным полем.

Падчас агляду аб'ектаў стадыёна віцэ-прэм'ер быў праінфармаваны аб ходзе рэканструкцыі. У прыватнасці, гаворка ішла аб тэмпах работ на галоўным і размінкавых стадыёнах, скаладроме і ціры. Тут жа будуць зробленыя рэлаксацыйныя і аздараўленчыя цэнтры, віп-боксы. Дзякуючы алюмініеваму даху пад навесам будзе знаходзіцца каля 70% месцаў для гледачоў. Усяго на стадыёне прадугледжана каля 22 тыс. месцаў. Футбольнае поле будзе мець натуральны газон і падагрэў.

Асобна было адзначана, што пры рэканструкцыі будзе захавана гістарычная частка стадыёна, у тым ліку аркада з боку вул. Кірава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?