Рада ЕС падоўжыла да сакавіка 2017 года дзеянне персанальных санкцый адносна 146 фізічных і 37 юрыдычных асоб, якіх Брусель лічыць адказнымі за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

У санкцыйны спіс Еўрасаюза уваходзяць, у прыватнасці, мільярдэры Аркадзь Ратэнберг і Юрый Кавальчук, бізнэсмены Канстанцін Малафееў і Мікалай Шамалаў, а таксама дэпутаты Дзярждумы і члены Савета Федэрацыі Сяргей Жалязняк, Сяргей Міронаў, Леанід Слуцкі і іншыя.

Персанальныя санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у краіны Еўрасаюза і замарожванне актываў, размешчаных на тэрыторыі ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?