Пажарная інспекцыя ва Украіне ў яе цяперашнім выглядзе будзе ліквідаваная, заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Чыноўнік назваў інспекцыю «органам, карупцыйная ёмістасць якога была сапраўды невычэрпнай».

Рэформа прадугледжвае новую сістэму прафілактыкі і дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый. У прыватнасці, прадпрыемствам «малой і сярэдняй зоны рызыкі» прапануюць недзяржаўнае добраахвотнае страхаванне, адзначыў міністр.

«Мы запрашаем гульцоў адкрытага рынку — страхавыя кампаніі — падлучыцца да гэтага працэсу і сумеснымі намаганнямі выбудаваць мадэль, якая мінімізуе ціск на ўкраінскі бізнэс і замежных інвестараў. Мадэль, якая дазволіць вынішчыць карупцыю ва ўзаемаадносінах бізнэс — інспекцыя», — напісаў Авакаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Акрамя таго, саму сістэму плануюць дэцэнтралізаваць і стварыць пажарныя каманды з удзелам добраахвотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?