Фота Сяргея Балая, БелаПАН

Фота Сяргея Балая, БелаПАН

15 верасня Нацыянальнай бібліятэцы перададзены чатыры выкінутыя ў смецце рэдкія фаліянты. Каштоўныя кнігі былі выяўленыя ў кантэйнерах па зборы макулатуры «Белгіпс-эка». Пасля правядзення кнігазнаўчай экспертызы было прынятае рашэнне перадаць выданні ў дар Нацыянальнай бібліятэцы.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымала кніга Ф.Пшылецкага (Franciscum Przylecki) Compendium theologiae moralis.

Фота belgips.by

Яна выдадзена ў 1765 годзе ў Вільні другім выданнем у друкарні ордэна піяраў. Гэты падручнік на лацінскай мове па курсе тэалогіі з`яўляецца ўзорам беларускай і заходнееўрапейскай кніжнай і рэлігійнай культуры XVIII стагоддзя.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі таксама папоўнілі: «Псалтыр» (Кіеў, 1888); «Творы Памялоўскага» (том першы, 1909); «Творы Н.В.Гогаля. Поўны збор у адным томе» (Масква, 1921).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?