Без весткі

Памяці зніклых

Няма вас сярод мёртвых і жывых.
Вы на зямлі не дажылі да смерці.
Пакінуўшы і родных, і чужых,
Вы проста зніклі, як знікае вецер.

А мы жывём, бо трэба жыць далей,
Каб зразумець, як дорага мы плацім
За ўсё — і што за ўсё найдаражэй
Магілы, над якімі можна плакаць…

1999 — 16.09.2011

17 гадоў таму, 16 верасня 1999 г., бясследна зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0