У Мінску адкрылі клас з вывучэннем польскай мовы [пры школе №69 — НН]. Гэта першы клас у сталічнай сістэме адукацыі, дзе заняткі польскай мовы будуць абавязковымі. Яны будуць адбывацца дзве гадзіны на тыдзень.

Польскую мову ў 1 клясе будзе вывучаць 21 дзіця. Школа вызначыла асобнае памяшканне, дзе будуць адбывацца ўрокі польскай мовы.

Як распавёў Свабодзе Марцін Вайцяхоўскі з Пасольства Польшчы ў Мінску, дзякуючы намаганьням Консульскага аддзела клас польскай мовы быў адрамантаваны і абсталяваны новымі партамі. Дыпламаты перадалі таксама праектар, мультымедыйную дошку і падручнікі польскай мовы. Настаўніца прайшла адмысловы курс падрыхтоўкі для выкладання польскай мовы.

Да гэтага часу ў мінскіх дзяржаўных школах дзеці маглі вывучаць польскую мову толькі ў рамках факультатыўных заняткаў альбо гурткоў, як дадатковы і неабавязковы прадмет. Усяго ў Мінску ў дзяржаўнай сістэме адукацыі ёсць некалькі такіх устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0