Еўра і долар патаннелі на таргах 16 верасня, расійскі рубель падаражэў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Даляр патаннеў на Br0,0039 да Br1,9535 (15 верасня - Br1,9574 за $ 1).

Курс еўра знізіўся на Br0,0025 і складае Br2,1947 (15 верасня - Br2,1972 за 1 еўра).

Расійскі рубель падаражэў на Br0,0044 да Br3,0059 за 100 расійскіх рублёў (15 верасня - Br3,0015 за 100 расійскіх рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?