У Мінску завяршылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да трох падлеткаў, якія нібыта прадавалі ў сацсетцы новыя брэндавыя красоўкі, але пакупнікі атрымлівалі ад іх паношаны абутак. Хлопцам цяпер пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Нагадаем, у чэрвені праваахоўнікі затрымалі трох падлеткаў 17-18 гадоў, якія стварылі старонку ва «Укантакце» пад імем «Іван Пятроў», дзе размясцілі фатаграфіі красовак вядомых брэндаў. Названыя цэны былі ніжэй за рынкавыя, што прыцягвала пакупнікоў.

Фота прэс-службы Партызанскага РУУС

Фота прэс-службы Партызанскага РУУС

Пасля таго як пакупнік рабіў заказ, на ягоны адрас высылалі пасылку, у якой замест новага абутку былі старыя красоўкі. Пры гэтым падман раскрываўся толькі пасля таго, як чалавек аплачваў тавар пры атрыманні. Такіх падманутых аказалася сямёра.

Зараз тром хлопцам прад'явілі канчатковае абвінавачаньне па ч. 2 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае групай асоб) КК РБ. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0