Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Пагоня», які браў удзел у баях на Данбасе на баку Украіны, мяняе фармат дзейнасці. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у суполцы фэйсбука.

Абноўлены знак рэфармаванага атрада «Пагоня».

Абноўлены знак рэфармаванага атрада «Пагоня».

«Спыненне поўнамаштабных вайсковых дзеянняў на Усходзе Украіны прымусіла нас, беларускіх добраахвотнікаў атрада «Пагоня», перагледзець сваю ролю ў гэтай вайне, — паведамляе прэс-служба атрада. — Мы прыпыняем удзел у вайсковых дзеяннях і ствараем арганізацыю «Грамадскі сектар Атрада «Пагоня», якая ў першую чаргу будзе займацца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам».

Байцы канстатуюць, што канфлікт на Данбасе замарожаны, у Расіі няма рэсурсаў весці вайну, а ўкраінскае войска стала нашмат больш прафесійным, што адкідае патрэбу далейшага ўдзелу беларусаў у вайне. Пры гэтым адзначаецца, што байцы «Пагоні» паспелі атрымаць баявы досвед. 

Сярод сваіх новых задач атрад акрэслівае «падрыхтоўку беларускага грамадства да таго, што ўкраінскі сцэнар можа паўтарыцца ў Беларусі і да гэтага трэба рыхтавацца», а таксама «псіхалагічнае збліжэнне ўкраінскага і беларускага народаў». 

«У выпадку ж калі нашая дапамога зноў спатрэбіцца Украіне, мы гатовыя ўзяць зброю ў рукі і дапамагчы братэрскаму народу», — падсумоўваюць байцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?