Пасол Украіны ў Кыргызстане Мікалай Дарашэнка на саміце Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) у Бішкеку заявіў, што Кіеў выступае супраць перадачы старшынства Расіі ў СНД.

ru.sputniknews-uz.com

ru.sputniknews-uz.com

Такую пазіцыю Дарашэнка патлумачыў тым, што ўкраінскія ўлады не прызнаюць вынікаў рэферэндуму 2014 га ў Крыме, па выніках якога паўвостраў быў далучаны да Расіі. Дыпламат таксама заявіў, што Кіеў прыме ўдзел у перапісе 2020 года дзяржавах-удзельніцах СНД, калі расійскія ўлады палічаць насельніцтва Крыма грамадзянамі Украіны.

У пятніцу саміт Садружнасці аформіў рашэнне аб пераходзе старшынства ў СНД да Масквы з 1 студзеня 2017-га. Наступны саміт арганізацыі павінен прайсці ў кастрычніку таго ж года ў расійскай сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?