Намеснік міністра энергетыкі прызнаўся, што за час будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы адбылося 10 надзвычайных здарэнняў. Загінула 3 чалавекі, давялося накіраваць на замену корпус самога рэактара. Да таго ж не сціхаюць спрэчкі наконт самога будаўніцтва АЭС. Сітуацыю пракаментавала эколаг Таццяна Новікава.

— Таццяна, вы як эксперт ведаеце, якія наступствы для навакольнага асяроддзя нясе будаўніцтва АЭС. Дастаткова ўзгадаць, што вы былі ў складзе ўрадавай камісіі, якая прыняла рашэнне прыпыніць на 10 гадоў распрацоўкі ў галіне атамнай энергетыкі ў Беларусі. Тым не менш, будаўніцтва ідзе поўнай хадой і суправаджаецца скандаламі. І справа нават не ў корпусе рэактара, які зваліўся на зямлю, а ў самім месцы, дзе вядзецца будаўніцтва.

 Спецыялісты прызналі гэтую пляцоўку непрыдатнай яшчэ ў 1994 годзе. Адным з гэтых спецыялістаў быў акадэмік Міхалевіч, які паставіў свой подпіс пад дакументам. То бок пляцоўка была неспрыяльная, яна была слаба даследаваная. Будаўніцтва інфраструктуры для АЭС было распачатае ў 2009 годзе. І ў 2010-м была гатовая ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, у якой гаварылася, што яшчэ не скончаныя геалагічныя даследаванні пляцоўкі.

То бок даследаванні пляцоўкі былі скончаныя пазней, чым было распачатае само будаўніцтва.

Дрэнна і тое, што пляцоўка знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад Вільні. Вільня — буйны горад, сталіца суседняй дзяржавы. І 40 кіламетраў ад прыгарадаў Вільні да станцыі — вельмі малая адлегласць. Па ўсіх параметрах пляцоўка непрыдатная і небяспечная.

— Журналістам не раз распавядалі пра нейкія парушэнні тэхналагічных нормаў, пра шматлікія няшчасныя выпадкі, надзвычайныя сітуацыі. Заяўляюць пра трох загінулых, але людзі кажуць, што іх больш. Што там насамрэч адбываецца?

— Будаўніцтва рэактарнага будынку першага энергаблоку пачалі 31 мая 2012 года, калі яшчэ не было архітэктурнага праекту.

Днямі намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на сумеснай прэс-канферэнцыі з літоўскім бокам сказаў, што агулам было 10 няшчасных выпадкаў і толькі 3 смерці. Гэта вельмі, на мой погляд, цынічная заява, бо нам вядома пра большую колькасць загінулых.

Напрыклад, я ведаю, што сёлета загінула ўлікоўшчыца, якая працавала на пляцоўцы. Яна загінула пад коламі самазвалу. Гэта акрамя тых трох выпадкаў, якія пералічыў Міхадзюк. Паводле нашых звестак, загінула больш людзей. Тое, што Мінэнерга не валодае інфармацыяй пра гэтыя выпадкі, кажа аб тым, што расследаванні па гэтых выпадках не вядуцца. Ёсць шматлікія і сур'ёзныя парушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?