Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў шостую медаль (пятую залатую) на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, перамогшы ў фінале заплыву на 100 метраў вольным стылем у катэгорыі S13 (для спартсменаў з кепскім зрокам). Беларус пераадолеў дыстанцыю за 50,90 секунды.

Сярэбраны прызёр украінец Яраслаў Дзенісенка адстаў ад Бокія на паўтары секунды - 52,40. Яго суайчыннік Максім Вяракса прыйшоў на фініш трэцім - 52,77.

У суботу, 17 верасня, Ігар Бокій можа перасягнуць свой медальны вынік Лондана-2012.

Чатыры гады таму беларус заваяваў пяць залатых медалёў і адзін сярэбраны. Зараз у яго актыве пяць залатых і адна бронзавая ўзнагарода. Аднак Ігар будзе выступіць яшчэ ў адной дысцыпліне - 100 метраў на спіне (катэгорыя S13). Шлях да сёмай медалі наш суайчыннік пачне з папярэдняга заплыву, які стартуе ў 16.39 па беларускім часе. Фінал адбудзецца ў ноч з суботы на нядзелю і пачнецца ў 00.58 (у яго трапяць восем лепшых спартсменаў з двух папярэдніх заплываў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?