Прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман заяўляе, што Украіна выступае за мір з Расіяй, але толькі на сваіх умовах. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў суботу ў рамках 13-й штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES).

«Мір, абсалютны мір, толькі на нашых умовах. Бо мы не ёсць краінай-агрэсарам, які хоча захапіць іншыя тэрыторыі», - сказаў ён, адказваючы на пытанне, як ён бачыць будучыню адносінаў з Расеяй.

«Я не згодны з тым, што гучаць ацэнкі канфлікту Расіі і Украіны. Я думаю, што гэты канфлікт больш глабальны», - сказаў Гройсман, дадаўшы, што гэта канфлікт паміж двума светамі — дэмакратычным і тым, які «не разумее, што такое дэмакратыя».

Паводле яго слоў, канфлікт ва Украіне з'яўляецца выклікам для ўсіх дэмакратычных краін свету, «якія лічаць, што каштоўнасці нельга змяняць сілай, за каштоўнасці трэба змагацца».

«Пытанне стаіць - хто наступны? Было б вельмі наіўна лічыць, што агрэсар спыніцца на тым, што ён зрабіў», - сказаў Гройсман.

Паводле яго слоў, «агрэсар павінен адмовіцца ад сваіх планаў забіваць, захопліваць, прадстаўляць пагрозу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?