Узброеныя сілы Вялікабрытаніі не ў стане абараніць краіну ў выпадку маштабнага нападу, напрыклад, з боку Расіі, гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным кіраўніком Аб'яднанага камандавання ўзброеных сіл Брытаніі генерала Рычарда Баранса.

У дакладзе, падрыхтаваным Барансам яшчэ да таго, як ён сышоў з пасады кіраўніка Аб'яднанага камандавання ў красавіку, гаворыцца, што брытанскія ўзброеныя сілы былі пазбаўленыя свайго ключавога патэнцыялу ў выніку скарачэння фінансавання.

Паводле яго слоў, у сферы абароны брытанскі ўрад захоўвае толькі «вітрыну», напрыклад, авіяносцы, піша газета Financial Times.

Выданне піша, што атрымала доступ да 10-ці старонкавай дакладной запіскі, адпраўленай міністру абароны сэру Майклу Фэлану.

Дакумент быў напісаны неўзабаве пасля рашэння ўрада павялічыць выдаткі на абарону на 5 млрд фунтаў (6,5 млрд даляраў) да 2020—2021 года, а таксама абяцання прытрымлівацца правіла НАТА, згодна з якім члены альянсу павінны траціць не менш за 2% свайго ВУП на абарону.

Па словах сэра Рычарда Баранса, «фундаментальны для ўсіх вядучых узброеных сіл патэнцыял быў наўмысна паменшаны».

Паводле яго слоў, армія паступова пазбаўлялася сваіх тэхнічных і лагістычных магчымасцяў.

«Контртэрарыстычная аперацыя — гэта апошняе, да чаго можа падрыхтавацца армія для гарантавання бяспекі паветранай і марской прасторы, а таксама тэрыторыі краіны», піша генерал.

«Ні сама брытанская тэрыторыя, ні размешчаныя на ёй сілы не могуць быць абаронены ад скаардынаванай паветранай кампаніі Расіі», — гаворыцца ў яго дакладзе.

Армія прывыкла дзейнічаць з абароненых баз супраць суперніка, які не здольны на маштабныя манеўры, напісаў брытанскі генерал.

На яго думку, колькасць складу сухапутных, ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл скарочана да небяспечнай мяжы, а сілы ВПС і ВМФ прывыклі спадзявацца на падтрымку амерыканцаў.

Ключавыя сістэмы — радыёлакацыйная, кіравання агнём і ракетная — знаходзяцца ў далёкім ад ідэальнага стану, напісаў генерал.

«Ствараецца ўражанне, што сучасны канфлікт можа быць толькі невялікім і кароткатэрміновым, бо мы не можам сабе дазволіць удзельнічаць у іншым. Гэта абсурд», — працягвае генерал.

«Няздольнасць вырашыць гэтую праблему не будзе мець значэння, калі нам пашанцуе, і свет у будучыні будзе такім, якім мы чакаем яго ўбачыць. Але велізарнай праблемай будзе сітуацыя, у якой Вялікабрытанія апынецца перад тварам толькі некаторых з магчымых рызык», — напісаў ён.

Сэр Рычард займаў пасаду кіраўніка Аб'яднанага камандавання ўзброеных сіл Брытаніі з 2013 па 2016 гады.

Ён не першы з камандавання брытанскай арміі, які выступіў супраць скарачэнняў абароннага бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?