АFP

АFP

Перамога над «Борнмутам» у чэмпіянаце Англіі з лікам 4:0 стала для «Манчэстэра Сіці» восьмай запар з пачатку сезона.

Раней каманда Хасэпа Гвардыёлы перайграла ў прэм'ер-лізе «Сандэрлэнд» (2:1), «Сток Сіці» (4:1), «Вэст Хэм» (3:1) і «Манчэстэр Юнайтэд» (2:1), у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў двойчы перамагла румынскую «Сцяўа» (5:0 і 1:0), а ў мінулую сераду стартавала ў групавым турніры разгромам «Барусіі» з Мёнхенгладбаха (4:0).

У матчы супраць «Борнмута» лік на 16-й хвіліне адкрыў бельгійскі паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Бруйне, які забіў са штрафнога. На 25-й хвіліне нігерыйскі форвард Келечы Іхеанача, які замяняе дыскваліфікаванага на тры матчы Серхіа Агуэру, замкнуў прастрэл Рахіма Стэрлінга. У самым пачатку другога тайма пустыя вароты гасцей прабіў Стэрлінг, які замкнуў прастрэл Іхеанача. На 67-й хвіліне канчатковы лік усталяваў Ілкай Гюндаган, які праводзіў свой першы матч у чэмпіянаце Англіі.

У турнірнай табліцы чэмпіянату Англіі «гараджане» лідзіруюць са стопрацэнтным вынікам (15 балаў). У «Эвертана» — 13, у «Арсенала», «Чэлсі» і «Ліверпуля» - па 10 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?