Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў удзел у галасаванні на выбарах дэпутатаў Дзярждумы РФ. Прадстаяцель РПЦ прыбыў за выбарчы ўчастак у падмаскоўным Адзінцове.
Адразу пасля волевыяўлення ўладыка адправіўся асвятляць падворак храма Пакрова Божай Маці ў Барвісе. Звяртаючыся да расейцаў, прадстаяцель РЦП павіншаваў іх з днём выбараў і заявіў, што галасаванне, якое праходзіць у краіне, з'яўляецца часткай глабальнага выбару чалавецтва паміж дабром і злом.
- Сёння вельмі важны дзень для ўсёй нашай краіны. Мы кожны дзень робім выбар. Самы важны з іх - гэта выбар паміж Дабром і Злом, а ён ужо распаўсюджваецца на ўсе астатнія выбары. Дай Бог, каб выбар, які сёння робіць краіна, быў на карысць нашай Айчыны і прынёс людзям дабро і мір, — сказаў уладыка.