У Берліне ў нядзелю, 18 верасня, адбыліся выбары ў рэгіянальны парламент. На 130 дэпутацкіх месцаў прэтэндавалі 927 кандыдатаў з 21 партыі.

Па стане на 16:00 прагаласавалі 53,1% выбаршчыкаў, што больш чым на 7% вышэй, чым пяць гадоў таму.

У папярэднім складзе парламента Берліна былі прадстаўлены Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ; 46 месцаў), Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС; 39), партыя «Зялёных» (29), партыя «Левых» (19), Пірацкая партыя (15) і адзін беспартыйны дэпутат.

Згодна з прагнозам тэлекампаніі ARD, зараз у парламент праходзяць СДПГ (23 адсоткі), ХДС (18), «Зялёныя» і «Левыя» (па 16,5), правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Германіі» (11,5) і Свабодная дэмакратычная партыя (6,5).

Такім чынам кааліцыя сацыял-дэмакратаў і хрысціянскіх дэмакратаў Меркель губляе большасць. Цяпер партыям трэба будзе дамаўляцца аб новых саюзах.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?