Ахмад Хан Рахамі, падазраваны ў падрыхтоўцы двух выбухаў, якія адбыліся ў мінулыя выхадныя, затрыманы, паведамляе паліцыя Нью-Ёрка.

Рахамі пасля перастрэлкі павезлі на «хуткай». Скрыншот WABC

Рахамі пасля перастрэлкі павезлі на «хуткай». Скрыншот WABC

Рахамі быў абвешчаны ў вышук некалькі гадзін таму. Паліцыянты затрымалі яго ў Ліндэне, штат Нью-Джэрсі.

У выніку выбуху, што прагрымеў ў нью-ёркскім раёне Чэлсі ўвечары ў суботу па мясцовым часе, 29 чалавек атрымалі раненні.

Пазней у некалькіх кварталах ад месца выбуху было знойдзенае і абясшкоджанае другое выбуховае прыстасаванне, аналагічнае па канструкцыі.

Абедзве бомбы былі зробленыя са скараварак, начыненых аскепкавымі элементамі, і аказаліся ідэнтычнымі тым, што спрацавалі на Бостанскім марафоне ў 2013 годзе.

Паводле дадзеных амерыканскіх СМІ, у якасці дэтанатараў у абодвух прыладах выкарыстоўваліся мабільныя тэлефоны і калядныя гірлянды.

У панядзелак стала вядома, што ля вакзала ў горадзе Элізабэт ў штаце Нью-Джэрсі паліцыя знайшла заплечнік з пяццю самаробнымі выбуховымі прыладамі.

Адна з самаробных бомбаў спрацавала пры спробе яе абясшкодзіць. Сапёры выкарыстоўвалі дыстанцыйна кіраванага робата, таму абышлося без пацярпелых.

Паводле дадзеных паліцыі, выбуховыя прылады ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі маюць агульнае паходжанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0