Новы закон аб СМІ, які рыхтаваўся ад 2002 г., можа быць прыняты Палатай прадстаўнікоў ужо на наступным тыдні.

Навіна пра ўключэньне законапраекту ў працу летняй сэсіі была абсалютна нечаканай. Яшчэ 28 траўня Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала ліст ад намесьніка міністра інфармацыі Слабадчука, дзе гаварылася, што ніякіх праектаў адносна рэгуляваньня дзейнасьці інтэрнэту не распрацоўваецца. Ці то самі нічога ня ведалі, ці то адмыслова ўводзілі ў зман.

Усе спробы БАЖу атрымаць афіцыйны праект закону аб СМІ скончыліся правалам, дакумэнт атрымалася здабыць толькі зь неафіцыйных крыніц.

З гэтай нагоды і была скліканая прэс‑канфэрэнцыя. Паводле словаў намесьніка старшыні БАЖу Андрэя Бастунца, праект мае, як станоўчыя, так і адмоўныя моманты. Першых непараўнальна менш за другіх.

Да станоўчага можна аднесьці хіба толькі адмову ад узгадненьня на рэгістрацыю СМІ мясцовымі уладамі. Вельмі часта ўжо на гэтай першапачатковай стадыі выданьні сутыкаліся з адмовамі, якія пасьля нельга было абскардзіць у вышэйшых інстанцыях. Ну і яшчэ адзін паў‑станоўчы момант: друкаваныя СМІ могуць не рэгістраваць свае інтэрнэт‑аналягі. Хаця з апошнім яшчэ шмат пытаньняў. Напрыклад, што рабіць, калі зьмест сеткавай старонкі не адпавядае папяроваму варыянту? Загадка, адказу на якую законапраект пакуль не дае.

Цяпер, як у той показцы, пяройдзем да кепскага. Рэгістрацыя інтэрнэт‑парталаў будзе абавязковай. Што праўда, дэпутаты так і не змаглі прыйсьці да адзінага меркаваньня, як кантраляваць інтэрнэт, таму перакінулі гэтыя абавязкі на ўрад. Менавіта савет міністраў павінен распрацаваць дакумэнт, які і будзе рэгуляваць дзейнасьць беларускіх сайтаў. Пакуль гэтага дакумэнту няма.

Праект мае, як станоўчыя, так і адмоўныя моманты. Першых непараўнальна менш за другіх

Цягам году пасьля прыняцьця Закону ўсе СМІ будуць вымушаныя прайсьці перарэгістрацыю. Увогуле, перарэгістрацыю давядзецца праходзіць пры любых статутных зьменах, нават пры пераезьдзе рэдакцыі на іншы адрас. Дарэчы, цяпер, каб газэту ці часопіс не пазбавілі рэгістрацыі трэба выходзіць мінімум раз на шэсьць месяцаў. Раней дазвалялася не выходзіць цягам году.

Індывідуальныя прадпрымальнікі таксама ня змогуць быць уладальнікамі рэдакцыяў, толькі юрыдычныя асобы. Будзе спроба ўрэгуляваць замежную дапамогу выданьняў. У беларускім СМІ ў статуце можа быць толькі 30 % замежнага капіталу. Дапамога ад замежнікаў, што не прапісаныя ў статуце, адмаўляецца фактычна цалкам.

Па словах юрыста Юр’я Тапарашчава, калі раней быў вядомы пералік парушэньняў, то цяпер ён расьцягнуты амаль да бясконцасьці. Пісьмовае папярэджаньне можа быць вынесенае нават за няправільна ўказаны наклад. Яшчэ адна цікавостка — папярэджаньні СМІ цяпер зможа выносіць ня толькі Міністэрства інфармацыі, але і любы раённы пракурор!

Пры Міністэрстве інфармацыі будзе заснаваны адмысловы грамадзкая каардынацыйная рада. У праекце закону ясна прапісана, што журналісту замежнага СМІ забараняецца працаваць на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі МЗС. Але пакараньне ў выпадку парушэньня пакуль не прапісанае. Цікава, будуць штрафаваць ці ўсё ж садзіць, жартавалі на прэс‑канфэрэнцыі журналісты. Распрацоўваецца яшчэ адзіны ўзор журналісцкага пасьведчаньня.

Пакуль няма пэўнасьці, як будуць змагацца з інтэрнэт‑рэсурсамі, якія ня пройдуць рэгістрацыю

Пакуль няма пэўнасьці, як будуць змагацца з інтэрнэт‑рэсурсамі, якія ня пройдуць рэгістрацыю. Тут можна толькі згадаць словы намесьніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч пра кітайскі досьвед, а таксама былога галоўнага ідэоляга Алега Праляскоўскага пра фільтраваньне сайтаў, які не адпавядаюць «нормам грамадзкай маралі».

Старшыня БАЖу Жанна Літвіна заклікала ўсю журналісцкую супольнасьць да салідарнай пазыцыі адносна прыняцьця закону. На яе думку, цяпер галоўнае, каб гэты законапраект быў надрукаваны ў дзяржаўных выданьнях, каб пачаць грамадзкую палеміку адносна яго. Яшчэ адна прапанова — накіраваць праект на экспэртызу ў эўрапейскія структуры. Літвіна кажа, што журналісцкую супольнасьць фактычна паставілі перад фактам, а настолькі імкліва прымаўся толькі адзін закон — аб рэлігіі і свабодзе сумленьня.

У чацьвер кіраўніцтва БАЖу накіравала адмысловыя заявы ўсім дэпутатам палаты прадстаўнікоў. Гэта ці не астатняя спроба неяк паўплываць на прыняцьцё закону.

Зьміцер Панкавец

Глядзі яшчэ:
Камэнтар Аляксандра Класкоўскага

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку хоць бы 8000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз грошай ня можа быць сайту.

У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяраваньня). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

У графе для пісьмовых паведамленьняў неабходна разборліва пазначыць электронны адрас для кантактаў.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на [email protected].

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0