Суд правінцыі Пірканмаа на паўднёвым захадзе Фінляндыі прызнаў пяць кубінскіх валейбалістаў вінаватымі ў згвалтаванні грамадзянкі Фінляндыі падчас турніру Сусветнай лігі ў Тамперэ.

Чатырох спартсменаў прысудзілі да пяці гадоў зняволення, пяты атрымаў 3,5 гады турмы. Яшчэ адзін кубінец быў апраўданы. Ніхто з падсудных не прызнаваў віну.

У пачатку ліпеня паліцыя Фінляндыі арыштавала васьмярых гульцоў нацыянальнай зборнай Кубы па валейболе, у тым ліку капітана каманды, пасля таго як жанчына паскардзілася на згвалтаванне ў гатэлі.

Двое з арыштаваных пазней былі адпушчаныя. Па словах прадстаўніка паліцыі, іншыя валейбалісты каманды нічога не ведалі пра тое, што здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?