Мабільны аператар velcom цалкам пакрыў «новым 3G» трасу M1 на ўчастку ад Брэста да Мінска. Галасавая сувязь ўзроўню HD-Voice і хуткасны інтэрнэт цяпер даступныя на любым адрэзку галоўнай аўтамагістралі краіны, паведамілі ў прэс-службе velcom.

У выніку па шляху з Мінска ў Брэст цяпер можна глядзець фільмы у анлайн-рэжыме або размаўляць з сябрамі без «разрываў» на ўсёй трасе. 

Мабільны інтэрнэт на трасе M1 паміж Брэстам і Мінскам цяпер забяспечваюць 240 базавых станцый, у тым ліку 115 новых станцый 3G, якія дзейнічаюць у дыяпазоне 900 Мгц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0