hulldailymail.co.uk

hulldailymail.co.uk

Уладальніца крамы ў брытанскім горадзе Кінгстан-эпан-Хал збянтэжыла рабаўніка, які ўварваўся ў яе краму з 18-сантыметровым нажом. Пра гэта піша The Telegraph.

Па словах Карамжыт Санья, яна сядзела за прылаўкам, піла гарбату, калі ў памяшканне ўвайшоў узброены мужчына. «Ён загадаў мне аддаць усе грошы, але я была спакойная. Я адказала, што п'ю гарбату», — распавяла яна.

Пасля таго як злодзей зноў запатрабаваў перадаць яму грошы, жанчына сказала: «Добра».

Затым яна дастала свой нож і пачала размахваць ім перад тварам рабаўніка.

«Я не хацела прычыніць яму боль, але гэтага было дастаткова, каб яго напалохаць. Ён пачаў трэсціся, а затым уцёк», — сказала Санья.

Паліцыя неўзабаве злавіла падазраванага. Ім аказаўся мясцовы жыхар Сцюарт Глісан. Гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у спробе рабавання, нашэнні халоднай зброі і захоўванні фальшывых купюр, прысудзіўшы да пяці гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?