Уладзімір Мядзінскі.

Уладзімір Мядзінскі.

Дысертацыйная рада Уральскага федэральнага ўніверсітэта (Расія) 4 кастрычніка разгледзіць заяву аб пазбаўленні навуковай ступені доктара гістарычных навук міністра культуры РФ Уладзіміра Мядзінскага. Пра гэта паведаміў у сваім Facebook эксперт супольнасці «Діссернет» Іван Бабіцкі.

На сайце ВНУ таксама змешчаная адпаведная заява. «04 кастрычніка 2016 года 15:00 - разгляд заявы аб пазбаўленні навуковай ступені доктара гістарычных навук Мядзінскага Уладзіміра Расціслававіча, які 27 чэрвеня 2011 года на пасяджэнні дысертацыйнага савета <>, створанага на базе Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта (горад Масква), абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Праблемы аб'ектыўнасці ў асвятленні расійскай гісторыі другой паловы XV-XVII стст.» па спецыяльнасці - Айчынная гісторыя», - сказана ў ёй.

Бабіцкі удакладніў, што заяву ў Мінадукнавукі аб пазбаўленні Мядзінскага навуковай ступені доктара гістарычных навук ён падаў 25 красавіка. Яна была падпісаная двума гісторыкамі — Вячаславам Казляковым і Канстанцінам Ерусалімскім, а таксама самім Бабіцкім.

«… У выпадку Мядзінскага асноўная прэтэнзія мае зместавы характар: яго праца папросту ненавуковая, а месцамі і проста абсурдная», - напісаў Бабіцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?