Сацыяльная сетка «Укантакце» запускае грашовыя пераводы. Пра гэта ўсім карыстальнікам папулярнага ў СНД рэсурсу паведамілі каманда электроннай камерцыі.

Цяпер у кожнага карыстальніка будзе магчымасць адпраўляць грошы праз паведамленні, выкарыстоўваючы банкаўскую картку. Сэрвіс працуе ў дыялогах на сайце і ў мабільных праграмах для Android і Windows Phone. Уладальнікам iPhone адпраўка пераводаў стане даступная разам з бліжэйшым абнаўленнем аплікацыі, а атрыманне пераводаў даступнае ўжо цяпер.

Сістэма працуе наступным чынам. Для пераводу грошай карыстальніку трэба адкрыць дыялог з тым, каму вы адпраўляеце перавод, у меню укладанняў абраць пункт «Грошы», увесці суму і каментар, увесці дадзеныя з карткі і пацвердзіць адпраўку. Па словах стваральнікаў, гэта зойме менш за хвіліну. Атрымальніку прыйдзе паведамленне з пераводам, і ён сам абярэ, на якую карту залічыць сродкі.

Адправіць грошы можна з картак Mastercard, Maestro і Visa расійскіх банкаў, атрымаць — на карты Mastercard, Maestro і Visa расійскіх банкаў, а таксама на карты Mastercard і Maestro, выпушчаныя ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Германіі, Грузіі, Ізраілі, Італіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Малдавіі, Румыніі, Узбекістане, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.

На дадзены момант невядома, калі сэрвіс запрацуе ў Беларусі і ці будуць грошы канвертавацца ў расійскія рублі.

Сума дасяжных пераводаў — ад 100 да 75 000 расійскіх рублёў. Камісія за адпраўку пераводу з карты Visa — 1% ад сумы, мінімум 40 рублёў. Для трымальнікаў карт Mastercard і Maestro да канца года дзейнічае акцыя: пры адпраўцы пераводаў камісія не спаганяецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?