Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы падала заяву на конкурс новага старшыні Польскай грамадзкай тэлевізіі (TVP). Гэта дзяржаўная па форме ўласнасьці кампанія, у склад якой уваходзіць Белсат.

belsat.eu

belsat.eu

Усяго ў польскую Раду нацыянальных СМІ пададзена 20 заяваў. Рамашэўскую-Гузы, разам зь цяперашнім старшынём TVP Яцакам Курскім і старшынём Таварыства польскіх журналістаў Кшыштафам Скаўроньскім, называюць асноўнай кандыдаткай на пасаду старшыні Польскай тэлевізіі.

Выбары новага старшыні пачнуцца 21 верасьня. Чальцы Рады нацыянальных СМІ ацэняць стратэгіі разьвіцьця TVP на бліжэйшыя гады, якія павінны падрыхтаваць кандыдаты. На пачатку кастрычніка з кандыдатамі адбудуцца сумоўі, якія будуць трансьлявацца ў жывым эфіры.

Агнешка Рамашэўска-Гузы — стваральніца Белсату і яго дырэктарка ад 2007 года. Апрача працы на Белсаце выконвае функцыю віцэ-старшыні Таварыства польскіх журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?